
Канцэрт-прэзентацыя «Напоўнім музыкай сэрцы»
- Details
- Створана 11.03.2021 13:43
9 сакавіка ў аддзеле літаратуры па мастацтве ў рамках бібліятэчнага праекта «Дзіцячая філармонія» адбыўся канцэрт-прэзентацыя «Напоўнім музыкай сэрцы» навучэнцаў УА «Віцебскі дзяржаўны музычны каледж імя І. І. Салярцінскага».
Госці мерапрыемства даведаліся пра гісторыю найстарэйшай музычнай навучальнай установы Рэспублікі Беларусь, прыадкрылі таямніцу выканальніцкага мастацтва і здзейснілі займальнае падарожжа ў свет інструментальнай музыкі.