
Новы анлайн сэрвіс праверкі контрагентаў у ІПС «ЭТАЛОН-ONLINE»
- Details
- Створана 02.03.2021 15:26
Праверка контрагентаў – неабходная працэдура для тых, хто клапоціцца пра бяспеку сваёй кампаніі. Існуе мноства рэсурсаў, якія могуць дапамагчы ў дадзеным пытанні.
ІПС «ЭТАЛОН-ONLINE» прапануе новы анлайн сэрвіс «Праверка контрагентаў». Працуючы з сэрвісам, вы атрымаеце інфармацыю аб прававым статусе і фінансавым стане суб'екта гаспадарання Рэспублікі Беларусь.
Цяпер пры рабоце ў ІПС «ЭТАЛОН-ONLINE», вы атрымліваеце доступ не толькі да актуальнай прававой інфармацыі, але і поўную эканамічную інфармацыю аб партнёры.
Выкарыстаць сэрвіс можна, па спасылцы з банера Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь.