
Адкрыты дыялог «Беларусь: учора, сёння, заўтра!», прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы
- Details
- Створана 23.02.2021 14:41
22 лютага ў бібліятэцы адбыўся Адкрыты дыялог «Беларусь: учора, сёння, заўтра!», прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы.
Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Віцебскі аблвыканкам, Віцебская абласная арганізацыя ГА «БРСМ», ДУ «Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна». Спікерамі дыялога сталі старшыня Віцебскага абласнога камітэта БРСМ Уладзімір Бабічаў, начальнік упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама Пётр Падгурскі, дырэктар Віцебскага філіяла Міжнароднага ўніверсітэта «МІПСА» Аляксандр Дзядзінкін, дырэктар РУП радыётэлецэнтр «Тэлерадыёкампанія "Віцебск"» Алена Панцюхова. У мерапрыемстве таксама прыняла ўдзел старшыня Віцебскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» Тамара Краснова-Гусачэнка. Удзельнікі дыялога выказалі свае меркаванні пра ролю беларускай мовы ў грамадстве, адказалі на пытанні прысутных. Моладзь, якая прыняла ўдзел у VI Усебеларускім народным сходзе, падзялілася сваімі ўражаннямі пра гэтую падзею. Арганізатарамі быў аб'яўлены конкурс буктрэйлераў па творах пра Вялікую Айчынную вайну і творах пра Радзіму сярод моладзі.
Другой часткай мерапрыемства стала напісанне дыктоўкі па беларускай мове, якую прадыктавала загадчык аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі бібліятэкі Ларыса Рагачова. Усе жадаючыя напісалі дыктоўку «Непаўторны край» паводле Янкі Сіпакова.