
Віртуальны агляд кнігі «99 знаменитых мест Беларуси»
- Details
- Створана 16.02.2021 10:45
Рэспубліка Беларусь – вялікая краіна з багатай гісторыяй, што захоўвае для будучых пакаленняў сотні прыродных, архітэктурных і гістарычных славутасцяў.
Супрацоўнікі электроннай чытальнай залы падрыхтавалі віртуальны агляд кнігі «99 знаменитых мест Беларуси». Вы даведаецеся пра галоўныя славутасці ўсіх рэгіёнаў Беларусі, пазнаёміцеся з цікавымі фактамі і лічбамі і пабудуеце ўласны маршрут падарожжа па гасціннай краіне ў цэнтры Еўропы.
Сучасная тэхналогія дапоўненай рэальнасці, якая ўключана ў кнігу ў выглядзе відэаролікаў, адкрывае новыя ракурсы ўспрымання выдатных мясцін.