
Бібліятэчны ўрок «Мы ў адказе за тых, каго прыручылі!»
- Details
- Створана 15.02.2021 11:31
12 лютага супрацоўнікі сектара сацыякультурнай дзейнасці і маркетынгу правялі бібліятэчны ўрок для вучняў малодшых класаў сярэдняй школы № 40 г. Віцебска «Мы ў адказе за тых, каго прыручылі!».
Школьнікі даведаліся пра творчасць дзіцячых пісьменнікаў-анімалістаў і кнігі пра жывёл з фонду аддзела дзіцячай літаратуры Віцебскай абласной бібліятэкі, прынялі ўдзел у конкурсна-гульнявой праграме. Пасля прагляду і абмеркавання мультфільма па творы Самуіла Маршака «Кошкін дом» дзеці выканалі творчае заданне – зрабілі паштоўку-аплікацыю «Любімыя гадаванцы».