
Адкрыццё выставы акварэлі Уладзіміра Напрэенкі «Вясновы вернісаж»
- Details
- Створана 18.02.2021 13:50
17 лютага ў рамках бібліятэчнага праекта «Адлюстраванне» адкрылася выстава акварэльных работ члена Беларускага саюза мастакоў Уладзіміра Напрэенкі «Вясновы вернісаж».
Уладзімір Пятровіч нарадзіўся 2 студзеня 1944 года ў вёсцы Антонаўка Касцюковіцкага раёна. Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава (1970). Жыве ў Віцебску.
Працуе пераважна ў тэхніцы акварэлі ў розных жанрах. У пейзажах і нацюрмортах мастака закладзена пачуццёвасць, цеплыня, каляровая насычанасць прыроды. Творам уласцівыя лірыка-паэтычнае асэнсаванне рэчаіснасці, адлюстраванне гармоніі і адзінства чалавека і прыроды.
Удзельнік шматлікіх міжнародных, рэспубліканскіх, абласных і гарадскіх выстаў і пленэраў. Работы знаходзяцца ў Магілёўскім мастацкім музеі імя П. В. Масленікава, прыватных калекцыях.
Выстава адкрыта да 31 сакавіка.