
Псіхалагічны калейдаскоп «Мужчына + Жанчына. SUPER адносіны»
- Details
- Створана 15.02.2021 11:49
Напярэдадні Дня ўсіх закаханых у бібліятэцы адбыўся псіхалагічны калейдаскоп «Мужчына + Жанчына. SUPER адносіны» з удзелам практыкуючага псіхолага Наталлі Ісакавай.
Мерапрыемства было прысвечана ўменню будаваць адносіны, быць сабой, любіць і прымаць свайго партнёра такім, які ён ёсць, вучыцца паважаць, разумець і знаходзіць агульную мову ў розных абставінах. У абмеркаванні актыўна прымалі ўдзел усе прысутныя, і кожны дзяліўся вопытам, распавядаючы сваю жыццёвую сітуацыю.
Супрацоўнікамі агульнай чытальнай залы была падрыхтавана выстава, дзе былі прадстаўлены кнігі па тэме.