
Лекцыя Аляксандра Іванова «Два сусветы: дзяцінства і вайна»
- Details
- Створана 27.04.2021 10:10
У рамках бібліятэчнага праекта «Музыка для ўсіх» 26 красавіка адбылася лекцыя кампазітара Аляксандра Іванова «Два сусветы: дзяцінства і вайна» па творы Б. І. Цішчанкі «Канцэрт для кларнета і фартэпіяннага трыа».
Сачыненне было напісана выбітным пецярбургскім кампазітарам у 1990 годзе. Майстар сімфоній, спадчыннік стылю свайго вялікага настаўніка Дзмітрыя Шастаковіча, Барыс Цішчанка ўвасобіў нетрадыцыйнае для падобнага складу жанравае рашэнне, стварыўшы канцэрт для чатырох салістаў. Твор складаны па ўнутраным змесце і выканальніцкай тэхніцы.
Барыс Іванавіч Цішчанка дзіцём перажыў блакаду Ленінграда, эвакуацыю і цяжкія пасляваенныя гады, на яго вачах гінулі і калечыліся, падарваўшыся на снарадах, яго дзіцячыя таварышы... Гэтыя падзеі назаўжды пакінулі след у душы кампазітара. Музыка перадае ціхамірнасць дзяцінства і жудасны выскал фашызму, які пакалечыў лёсы людзей. Твор заканчваецца заклікам кампазітара да міру.