
Бібліятэчны ўрок для школьнікаў «Я люблю чытаць!»
- Details
- Створана 21.01.2021 13:34
19 студзеня супрацоўнікі сектара сацыякультурнай дзейнасці і маркетынгу правялі бібліятэчны ўрок «Я люблю чытаць!» і майстар-клас «Кніжныя закладкі» для вучняў малодшых класаў сярэдняй школы № 18 г. Віцебска.
Загадчык сектара сацыякультурнай дзейнасці і маркетынгу Таццяна Лузан і мастак-афарміцель Таццяна Гузенок расказалі школьнікам аб ролі кнігі і чытання, аб прызначэнні бібліятэкі, аб мастаках-ілюстратарах дзіцячых кніг, правялі агляд найбольш цікавых выданняў з фонду аддзела дзіцячай літаратуры Віцебскай абласной бібліятэкі і разам зрабілі кніжныя закладкі.