
Дабрачынная акцыя «Давайте делать добро вместе!»
- Details
- Створана 21.01.2021 12:14
19 студзення ў рамках дабрачыннай праграмы «Милосердие» супрацоўнікі аддзела абанемента і МБА перадалі ў дар бібліятэцы Установы ЛПП №4» УДВП МУС па Віцебскай вобласці больш за 250 выданняў.
Кнігі і часопісы былі сабраныя чытачамі бібліятэкі, якія неабыякавыя да чужой бяды і маюць імкненне дапамагчы людзям, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі, пераасэнсаваць і змяніць сваё жыццё, паверыць у сябе.
Дзякуючы шматгадоваму супрацоўніцтву з адміністрацыяй прафілакторыя кніжны фонд бібліятэкі ўстановы пастаянна папаўняецца літаратурай рознай тэматыкі і жанраў. Як кажа бібліятэкар ЛПП №4, сапраўдны прафесіянал сваёй справы, Мікалай Хоміч: «У прафілакторыі ёсць месца, дзе, здаецца, замірае сам час, дзе ўсё дыхае спакоем. Гэта бібліятэка. Кнігі прымушаюць думаць, разважаць, яны ўзбагачаюць духоўны свет, фармуюць маральныя прынцыпы. Толькі ў бібліятэцы наведвальнік можа пазбавіцца ад мітусні і негатыўных думак, забыцца хоць бы на час пра жыццёвыя бязладзіцы, пагрузіцца ў свет вобразаў і сюжэтаў...».