
Лекцыя Аляксандра Іванова «Духоўны аптымізм у музыцы»
- Details
- Створана 26.01.2021 08:10
У рамках праграмы «Жывое слова мудрасці духоўнай» 25 студзеня адбылася лекцыя члена Беларускага саюза кампазітараў, музыканта і педагога Аляксандра Іванова «Духоўны аптымізм у музыцы».
Аляксандр Віктаравіч распавёў пра сілу духу і характару на прыкладзе жыцця і творчасці Д. Шастаковіча, Л. Бетховена, Ф. Шапэна, В. Моцарта, С. Пракоф'ева. Кампазітары прайшлі праз многія выпрабаванні, адчай, перажылі страты, боль, пакуты, але ніколі не дазвалялі сабе засмучэння, знаходзілі сілы тварыць і спадзяваліся на лепшае. Іх музыка працятая святлом, дабрынёй да людзей і верай у чалавецтва.
У час мерапрыемства былі выкананы на фартэпіяна ўрыўкі з твораў Л. Бетховена і Ф. Шапэна.