
Вечар-прысвячэнне «І зноў студзень, і зноў дзень Таццяны..!»
- Details
- Створана 26.01.2021 10:10
25 студзеня ў рамках мэтавай комплекснай праграмы «Жывое слова мудрасці духоўнай» адбылася вечарына «І зноў студзень, і зноў дзень Таццяны...!», прысвечаная Таццянінаму дню.
Госці даведаліся пра гісторыю ўзнікнення, звычаях і традыцыях гэтага цудоўнага зімовага свята. Настаяцель Свята-Пакроўскага сабора, кіраўнік аддзела па кананізацыі святых протаіерэй Аляксандр Сіроткін распавёў пра гісторыю ўзвядзення ў Віцебску храма святой Таццяны.
Віцебскі паэт Алег Іваноў павіншаваў усіх імянінніц сваімі новымі вершамі.
Чытачка бібліятэкі Таццяна Ларына, якая жыве ў наш час і ў нашым горадзе, распавяла прысутным, як знакамітае імя паўплывала на яе жыццё.
У завяршэнні вечара дырэктар бібліятэкі Таццяна Адамян павіншавала ўсіх прысутных са святам.
На вечары прысутнічалі студэнты Віцебскай духоўнай семінарыі і навучэнцы Віцебскага дзяржаўнага політэхнічнага прафесійнага ліцэя.
Да свята была аформлена кніжная выстава з фондаў бібліятэкі.