
Лекцыя Аляксандра Іванова «Беатрычэ. Хорэа-сімфанічная цыкліяда»
- Details
- Створана 22.12.2020 08:10
В рамках библиотечного проекта «Музыка для всех» 21 декабря состоялась лекция композитора Александра Иванова об одном из произведений Бориса Тищенко «Беатриче. Хорео-симфоническая циклиада».
Хорэа-сімфанічная цыкліяда – сачыненне для вялікага сімфанічнага аркестра, якое не мае аналагаў у сусветнай гісторыі музыкі. Гэта грандыёзны балет на сюжэт «Боскай камедыі» Дантэ, агульнай працягласцю 3 гадзіны 13 хвілін, які складаецца з пяці паўнавартасных сімфоній. Кожная з іх мае выразную праграму: першая прысвечана зямному жыццю Дантэ, другая і трэцяя апісваюць кругі пекла, чацвёртая – чысцілішча, пятая – рай. Работа над творам доўжылася з 1996 па 2005 год. Аўтарам прадугледжана канцэртнае выкананне сімфоній паасобку. Прэм'ера першай Дантэ-сімфоніі адбылася 20 сакавіка 1998 года ў Санкт-Пецярбургу, у Вялікай зале філармоніі. Выконваў Акадэмічны сімфанічны аркестр, дырыжыраваў Юрый Кочнеў. Да цяперашняга часу гэты балет не пастаўлены.
Удзельнікі мерапрыемства даведаліся гісторыю стварэння і праслухалі першую частку суперсімфоніі «Дантэ-сімфонія № 1 "Сярод жывых"». Аляксандр Віктаравіч каменціраваў і тлумачыў для слухачоў сцэны музыкі, у якіх былі адлюстраваны: дзяцінства Дантэ, яго каханне да Беатрычэ, зайздрасць сяброў, здрада пачуццяў, смерць каханай, вайна і заклікі да міру.
У 2008 годзе цыкліяда была ўдастоена прэміі Урада Расійскай Федэрацыі ў галіне культуры.