
Віртуальная кніжная выстава «Жыццё знакамітых людзей Беларусі»
- Details
- Створана 11.11.2020 15:06
Супрацоўнікі электроннай чытальнай залы падрыхтавалі віртуальную кніжную выставу «Жыццё знакамітых людзей Беларусі».
Папулярная і прэстыжная серыя біяграфічных кніг выдавецтва «Мастацкая літаратура». Серыя з'яўляецца візітнай карткай выдавецтва, заснавана ў 2004 годзе.
Аўтары праекта – Уладзіслаў Мачульскі, Віктар Праўдзін, Віктар Шніп.
На сёння ў «ЖЗЛБ» выйшла больш за трыццаць тамоў. Сярод іх кнігі пра жыццё і творчасць Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Уладзіміра Караткевіча, Кузьмы Чорнага, Леаніда Шчамялёва і інш.