
Патрыятычная акцыя «Наш край, пачуй прызнанне ў любві!»
- Details
- Створана 11.11.2020 08:30
Віцебск... У нашым горадзе неверагодна перапляліся мінулае, сучаснасць і будучыня. Ён заўсёды жыве ў сэрцы чалавека, які хоць раз наведаў яго. У кожнага ён свой, непаўторны і адзіны.
У рамках патрыятычнай акцыі «Наш край, пачуй прызнанне ў любві!», прысвечанай Году малой радзімы, усе жадаючыя прынялі ўдзел і выказалі свае пачуцці да горада Віцебска, размясціўшы пасланні на стэндзе ў бібліятэцы.
Электронная чытальная зала прапануе Вашай ўвазе відэаролік з некаторымі з атрыманых прызнанняў у каханні.