
Выстава «Убачыць сэрцам, пачуць душой»
- Details
- Створана 02.11.2020 15:44
У аддзеле перыядычных выданняў у рамках бібліятэчнага праекта «Разам!» дзейнічае выстава дэкаратыўна-прыкладной творчасці людзей з інваліднасцю па зроку «Убачыць сэрцам, пачуць душой», прымеркаваная да рэспубліканскага месячніка «Чалавек з белай тросцю».
Звыш 15 удзельнікаў прадставілі работы ў розных тэхніках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Большасць з іх выканана з бісеру, але ёсць вырабы з папяровай лазы, пацерак і палачак ад марожанага. Кветкавыя кампазіцыі з халоднага фарфору, работы ў тэхніцы дэкупажа і квілінга заўсёды выклікаюць заслужаную цікавасць у наведвальнікаў выставы. Прыцягваюць увагу вязаныя рэчы спіцамі, карціны, вышытыя крыжыкам і стразамі. У гэтым годзе мастак-экспазіцыянер, дызайнер, член Беларускага саюза мастакоў Юрый Чарняк прадставіў серыю графічных работ «Мае аднакурснікі». Гэта партрэты вядомых мастакоў і мастацтвазнаўцаў, з якімі ён вучыўся на мастацка-графічным факультэце ВДУ імя П. М. Машэрава. Выстава будзе дзейнічаць да 7 снежня.
Запрашаем усіх жадаючых.