
Выстава «Витебск – город десантников»
- Details
- Створана 28.10.2020 10:19
З 26 кастрычніка ў бібліятэцы экспануецца выстава «Витебск – город десантников».
Праект УК «Віцебскі гарадскі музей воінаў-інтэрнацыяналістаў» прымеркаваны да 90-годдзя паветрана-дэсантных войскаў, 75-годдзю 103-й гвардзейскай паветрана-дэсантнай ордэна Леніна, Чырванасцяжнай, ордэна Кутузава дывізіі імя 60-годдзя СССР, 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Выстава ахоплівае 90-гадовы перыяд развіцця паветрана-дэсантных войскаў ад зараджэння ў 30-я гады ХХ стагоддзя да сучаснасці. Асаблівая ўвага нададзена гісторыі 103-й гвардзейскай паветрана-дэсантнай дывізіі, якая дыслацыруецца ў Віцебску і Баравусе (Полацкі раён). А таксама людзям, якія праславілі дэсант. Праект дае магчымасць кожнаму дакрануцца да славы, доблесці і гераізму паветрана-дэсантных войскаў.
Выстава «Витебск – город десантников» працягнецца да 26 лістапада.