
Сустрэча з памочнікам Прэзідэнта па Віцебскай вобласці Анатолем Ліневічам
- Details
- Створана 23.10.2020 11:01
22 кастрычніка ў бібліятэцы адбылася сустрэча начальнікаў і спецыялістаў аддзелаў ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, кіраўнікоў устаноў культуры вобласці з памочнікам Прэзідэнта па Віцебскай вобласці Анатолем Ліневічам і начальнікам упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама Пятром Падгурскім.
У ходзе канструктыўнага дыялогу падымаліся актуальныя пытанні функцыянавання ўстаноў культуры, заработнай платы іх супрацоўнікаў, аптымізацыі ідэалагічнай і інфармацыйнай работы ў калектывах. Прапанаваны магчымыя шляхі вырашэння бягучых задач, вызначаны асноўныя напрамкі на бліжэйшую перспектыву.