
Лекцыя Аляксандра Іванова «Пра што нам распавядае музыка…»
- Details
- Створана 21.10.2020 10:59
19 кастрычніка ў рамках бібліятэчнага праекта «Музыка для ўсіх» адбылася лекцыя кампазітара Аляксандра Іванова «Пра што нам распавядае музыка...», прысвечаная асаблівасцям успрымання класічнай музыкі, яе эмацыянальнаму ўздзеянню на чалавека, здольнасці прымусіць слухача перажываць такія моцныя пачуцці, якія адчуваў сам кампазітар у час напісання твора.
Падчас мерапрыемства прагучалі ўрыўкі з твораў Дзмітрыя Шастаковіча, Іаганэса Брамса, Вольфганга Амадэя Моцарта, Іагана Себасцьяна Баха, Густава Малера і Барыса Цішчанкі.