
Круглы стол «Сямейнае права»
- Details
- Створана 16.10.2020 14:19
15 кастрычніка ў бібліятэцы прайшоў круглы стол «Сямейнае права», прысвечаны Тыдню маці.
Метадыст Віцебскай абласной натарыяльнай палаты Пятрова Вольга і загадчык натарыяльнай канторай Кастрычніцкага раёна г. Віцебска № 1 Гарнак Інэса расказалі прысутным пра навелы ў заканадаўстве, выкарыстанне мацярынскага капіталу, правы бацькоў і многае іншае. Удзельнікі круглага стала атрымалі адказы на пытанні, якія іх цікавілі.
Завяршылася мерапрыемства ўручэннем кожнаму ўдзельніку сертыфіката да Дня маці для атрымання бясплатных кансультацый у натарыуса Віцебскай вобласці на працягу 2020–2021 года.