
Тэатральна-паэтычны вечар «Не гаси огонь души»
- Details
- Створана 13.10.2020 10:10
12 кастрычніка ў бібліятэцы ў рамках бібліятэчнага праекта «Разам!» адбыўся тэатральна-паэтычны вечар «Не гасі агонь душы», прысвечаны творчасці сляпога паэта, перакладчыка, Героя Савецкага Саюза Эдуарда Асадава. У свет паэзіі і кахання запрасіла нас аўтар сцэнарыя, рэжысёр-пастаноўшчык і кіраўнік тэатральнага гуртка «Прэм'ера» Ларыса Тумінская.
На вечары прагучалі вершы паэта ў выкананні пажылых людзей і з інваліднасцю па зроку аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян сталага ўзросту ДУ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Чыгуначнага раёна г. Віцебска». Тэатральная кампазіцыя з выкарыстаннем элементаў ценявога тэатра дапоўніла вечар паэзіі.
Гэта першае мерапрыемства з цыкла мерапрыемстваў, якія будуць праходзіць у рамках рэспубліканскага месячніка «Чалавек з белай тросцю».