
Мультымедыйны бібліяграфічны агляд кніг серыі «Лес дружбы. Волшебные истории о зверятах»
- Details
- Створана 05.10.2020 10:10
1 кастрычніка для вучняў 4 «А» класа СШ № 34 супрацоўнікі электроннай чытальнай залы правялі мультымедыйны бібліяграфічны агляд кніг серыі «Лес дружбы. Волшебные истории о зверятах» Дэйзі Медоўз да Сусветнага дня аховы жывёл.
Дзеці пазнаёміліся з біяграфіяй і творчасцю брытанскай пісьменніцы, аўтара шматлікіх серый кніг для дзяцей.
У ходзе мерапрыемства вучні ўдзельнічалі ў віктарыне і майстар-класе па стварэнні закладак для кніг. Пазнаёміліся з яркімі і маляўнічымі выданнямі з фонду бібліятэкі.