
Літаратурны вечар «Я расскажу про свою тебе жизнь…»
- Details
- Створана 16.10.2020 10:10
15 кастрычніка ў бібліятэцы адбылася літаратурная вечарына «Я раскажу пра сваё табе жыццё...», прысвечаная маці Сяргея Ясеніна і 125-годдзю паэта.
Вобраз маці, як і вобраз Радзімы, займае ключавое месца ў творчасці паэта. Літаратурны крытык Марк Шчаглоў пісаў: «Любоў да ўсяго роднага: роднага прытулку, ачагу, да блізкіх – гэта самая светлая тэма ясенінскай паэзіі».
Госці вечарыны – гурт «Каўчэг», Сяргей Лузгін і Раіса Раева выканалі песні на вершы Ясеніна.
Утульная, даверная атмасфера вечара, вершы і выдатнае выкананне песень зрабілі яго цёплым і запамінальным.