
Лекцыя А. Іванова «Жыццё, аддадзенае музыцы»
- Details
- Створана 29.09.2020 10:10
У рамках бібліятэчнага праекта «Музыка для ўсіх» 28 верасня адбылася лекцыя члена Беларускага саюза кампазітараў, музыканта і педагога Аляксандра Іванова «Жыццё, аддадзенае музыцы».
Аляксандр Віктаравіч распавёў пра жыццё і творчасць Фрыдэрыка Шапэна – аднаго з вядучых прадстаўнікоў заходнееўрапейскага музычнага рамантызму, заснавальніка польскай нацыянальнай кампазітарскай школы, які аказаў значны ўплыў на сусветную музыку.
Падчас мерапрыемства на фартэпіяна былі выкананы ўрыўкі з твораў Ф. Шапэна.