
Сустрэча з прадстаўнікамі выдавецтва «Народная асвета»
- Details
- Створана 18.09.2020 14:40
16 верасня ў бібліятэцы адбылася сустрэча з прадстаўнікамі выдавецкага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Народная асвета», якое ў будучым годзе адзначыць сваё 70-годдзе.
Супрацоўнікі аддзела рэалізацыі і рэкламы пазнаёмілі прысутных з літаратурай для дзяцей, выпускаемай выдавецтвам.
У рамках мерапрыемства прайшла выстава-продаж дзіцячых кніг выдавецтва «Народная асвета», на якой былі прадстаўлены серыі кніг і навінкі выдавецтва 2020 года для малодшых і сярэдніх школьнікаў вядомых беларускіх аўтараў Г. Аўласенкі, І. Токаравай, А. Зэкава, А. Якімовіча, Г. Трафімавай, Э. Вашкевіч і інш., юбілейныя краязнаўчыя выданні для дзяцей да Года малой радзімы «Чаму мяне так клічуць» В. Крукоўскага і «Спадчына, або як не стаць манкуртам» М. Маляўкі, а таксама выданні ваеннай тэматыкі к 75-годдзю Перамогі «Мы не забудем» і «Вайна, юнацтва, подзвіг» для школьнікаў, а да 90-годдзя У. Караткевіча – «Старая казка».
Былі паказаны відэаролікі-прэзентацыі кніг дзіцячых аўтараў А. Хамянок (Мінск) «Эскімоскіны гісторыі» і Л. Багданавай (Гродна) «У кантакце» з віртуальным дадаткам.
У канцы сустрэчы прысутныя змаглі задаць свае пытанні, а таксама выказаць свае прапановы і пажаданні супрацоўнікам выдавецтва.