
Урачысты вечар «ПДВ – войскі гонару, славы і патрыятызму!»
- Details
- Створана 31.07.2020 09:55
Штогод 2 жніўня ў Беларусі адзначаецца Дзень дэсантнікаў і сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
29 ліпеня ў актавай зале бібліятэкі прайшоў урачысты вечар, прымеркаваны да 90-годдзя ўтварэння паветрана-дэсантных войскаў «ПДВ – войскі гонару, славы і патрыятызму!». Арганізатары – Віцебская абласная арганізацыя ГА «Ветэраны паветрана-дэсантных войскаў і сіл спецыяльных аперацый», Віцебская гарадская арганізацыя «Братэрства» ГА «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане», ДУ «Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна».
На ўрачыстым вечары прысутнічалі прадстаўнікі грамадскіх арганізацый горада і вобласці, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, воіны-інтэрнацыяналісты, ветэраны 103-й асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады, музейныя работнікі, бібліятэкары, школьнікі.
На мерапрыемстве выступілі: старшыня Віцебскай абласной арганізацыі ГА «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане», член Савета Віцебскай абласной арганізацыі «Беларускі саюз афіцэраў», падпалкоўнік Валер'ян Альбінавіч Мацкевіч, старшыня Віцебскай абласной арганізацыі ГА «Ветэраны паветрана-дэсантных войскаў і сіл спецыяльных аперацый», член Савета Віцебскай гарадской арганізацыі «Братэрства» ГА «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане», гвардыі маёр медыцынскай службы запасу Аляксандр Якаўлевіч Халатран, начальнік напрамку ідэалагічнай работы і сацыяльнай абароны ваеннага камісарыята Віцебскай вобласці, палкоўнік Аляксандр Аляксандравіч Марчанка, галоўны захавальнік фондаў Віцебскага гарадскога музея воінаў-інтэрнацыяналістаў Вікторыя Харкевіч.
На вечары прагучалі песні ў выкананні Віктара Пахомчыка і Кацярыны Ючынай. Навучэнцы сярэдняй школы № 45 г. Віцебска Аляксей Дварэцкі, Пётр Курышка, Ганна Казачэнка і Марыя Бабушкіна прачыталі вершы патрыятычнай тэматыкі.
Супрацоўнікамі аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі абласной бібліятэкі была падрыхтавана бібліятэчная выстава «Братэрства блакітных берэтаў».
Вялі вечар старшыня жансавета пры Віцебскай гарадской арганізацыі «Братэрства» ГА «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане», старшы сяржант Марыя Канстанцінаўна Кіянка і ваеннаслужачы запасу 359-га гвардзейскага парашутна-дэсантнага палка старшы прапаршчык Вячаслаў Канстанцінавіч Белавус.