eye

База даных «Человек года Витебщины»

type your text for first image here

База даных «Человек года Витебщины»

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

База даных «Художники Витебщины»

type your text for 4th image here

База даных «Художники Витебщины»

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

type your text for 5th image here

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

База даных «Каталог подписных изданий»

type your text for 7th image here

База даных «Каталог подписных изданий»
  • anons-polpred-1
  • anons-Savchenko
  • vacancy-artist
75-let-pobedy-2020
banner-Korotkevich-2020

Горад, які чытае

У рамках XXIX Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» ў бібліятэцы прайшлі мерапрыемствы бібліятэчнай пляцоўкі «Горад, які чытае».

З 17 па 19 ліпеня сквер перад бібліятэкай стаў адкрытай інтэрактыўнай пляцоўкай для мноства літаратурна-музычных, гісторыка-патрыятычных і гульнявых праграм.

Святочныя мерапрыемствы адкрыла сацыякультурная праграма «В памяти. В сердце. В книгах», прысвечаная 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Госці мерапрыемства далучыліся да патрыятычнай акцыі «Пока живем, помним» і разам сабралі палатно памяці, напісаўшы на ім свае пажаданні франтавікам, распавялі пра сваіх родных, якія ваявалі на фронце або працавалі ў тыле – тых, хто загінуў у баях ці прайшоў праз усё і выжыў.

Наведвальнікі інтэрактыўнай бібліятэчнай пляцоўкі мелі ўнікальную магчымасць пазнаёміцца з фотапраектам «Живая память», створаным па ініцыятыве супрацоўнікаў Віцебскага раённага гісторыка-краязнаўчага музея. Хлопцам і дзяўчатам з Кастрычніцкай сярэдняй школы Віцебскага раёна прапанавалі ўзнавіць сюжэты ваенных фотаздымкаў з фондаў музея.

Школьнікі – у салдацкай форме, з медалямі на грудзях – сталі галоўнымі героямі новых здымкаў. За кожнай фатаграфіяй – карпатлівая праца ўдзельнікаў праекта. А за кожным поглядам з мінулага – свая гісторыя.

У музычнай праграме «Мелодии военных лет» песні Вялікай Айчыннай прагучалі ў выкананні вучняў дзіцячай школы мастацтваў № 5 горада Віцебска Ірыны Дубко, Аляксандры Гардзецкай, Ульяны Анікійчук, Аляксандры Жыльцовай.

Вайна становіцца гісторыяй, але яна не сыходзіць з нашых сэрцаў. І ў мірнае неба над Віцебскам узляцелі паветраныя шары ў імя ўсіх тых, хто жывы, і тых, каго ўжо няма, і тых, хто будзе потым.

Віцябляне і госці горада таксама маглі прыняць удзел у акцыі «Открытый микрофон "Читаем строки о войне"»: успомніць тых, хто ваяваў і перамог у Вялікай Айчыннай.

На прэзентацыі выставы кніжных выданняў з фондаў Віцебскай абласной бібліятэкі «Свет Великой Победы» было прадстаўлена больш за 100 кніг, якія распавядаюць пра гераізм, мужнасць і стойкасць савецкіх людзей у гады Вялікай Айчыннай вайны.

У рамках інтэрактыўнай бібліятэчнай пляцоўкі «Земля, что дарит вдохновенье» прайшла прэзентацыя выставы «Літаратурная Віцебшчына», прысвечаная творчасці пісьменнікаў і паэтаў нашага краю. Асаблівае месца на ёй займалі кнігі пісьменнікаў-лаўрэатаў Віцебскай абласной «Літаратурнай прэміі імя Петруся Броўкі».

Сустрэча з паэзіяй – гэта заўсёды свята. А калі паэты, аўтары выдатных радкоў пра твой горад, пра малую радзіму, знаходзяцца побач і самі чытаюць свае творы – гэта па-сапраўднаму яркая, запамінальнае падзея.

На літаратурнай пляцоўцы Open air «Паэтычны Віцебск» наведвальнікі мелі магчымасць паслухаць выступ паэтэсы, старшыні Віцебскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэата Першай Нацыянальнай літаратурнай прэміі ў галіне паэзіі, шматлікіх міжнародных літаратурных прэмій Тамары Красновай-Гусачэнкі і прыняць удзел у паэтычных чытаннях з удзелам паэтаў Алены Крыклівец, Алега Сяшко, Алены Фядзяевай, Ірыны Радзіхоўскай, Святланы Якубоўскай, Андрэя Шуханкова, Валянціны Шырынавай, Дзмітрыя Юртаева, Яны Явіч, Васіля Калтунова, Вольгі Мацкевіч, Анастасіі Кузьмічовай, Лідзіі Шышко.

Госці маглі таксама прыняць удзел у культурнай акцыі «Стихи в кармане», дзе кожны жадаючы мог прачытаць верш услых, ці проста забраць яго з сабой, каб атрымаць асалоду ад чытання паэтычных радкоў у вольны час.

Юныя ўдзельнікі свята і іх бацькі прынялі ўдзел у літаратурна-гульнявой праграме «Праздник детства, сказки волшебство», творчай лабараторыі «Мастерская радости», кніжным лабірынце «Чудо-книжки – чудо-детям», гульнятэцы «Я играю, я читаю, я творю», выставе дзіцячага малюнка «Детство. Творчество. Фантазия».

Завяршыліся мерапрыемствы бібліятэчнай пляцоўкі правядзеннем сацыякультурнай праграмы «Роднай зямлі шматгалоссе», падчас якой прайшла прэзентацыя кнігі Мікалая Півавара «Сядзібы Віцебшчыны», што выйшла ў выдавецтве «Беларуская энцыклапедыя» у бягучым годзе. Аўтар кнігі распавёў аб працы над даведнікам, якая стала вынікам некалькіх гадоў даследаванняў у архівах. Выданне змяшчае інфармацыю пра гісторыю амаль 300 сядзіб Віцебскай вобласці, іх былых уладальніках, архітэктуры, а таксама аб сучасным стане і тэндэнцыях іх развіцця.

Падчас паэтычнага марафону «Мой отчий край ни в чем не повторим» прайшла сустрэча з паэтэсай, аўтарам і выканаўцам Ганнай Чумаковай, а таксама пісьменнікамі – сябрамі літаратурнага аб'яднання «Полоцкая ветвь».

Госці свята таксама маглі прыняць удзел у патрыятычнай акцыі «Наш край, пачуй прызнанне ў любві!», краязнаўчым калейдаскопе «Віцебск фестывальны», бліц-турніры «Ці ведаеш ты свой горад?», пазнаёміцца з кніжнымі выставамі «Листая новых книг страницы», «Табе, мой край!..», «Все цветы июля».

Для дзяцей была арганізавана інтэрактыўная пляцоўка «Солнце на книжных ладошках», дзе нашы маленькія наведвальнікі і іх бацькі змаглі стаць удзельнікамі літаратурна-гульнявой праграмы «Праздник детства, сказки волшебство», творчай лабараторыі «Мастерская радости», гульнятэкі «Я играю, я читаю, я творю». На пляцоўцы працавалі кніжная выстаўка «Чудо-книжки – чудо-детям», выстава дзіцячага малюнка «Табе, мой горад, прысвячаю...».

 

Глядзець на Youtube.

 

  • Літаратурна-гульнявая праграма «Праздник детства, сказки волшебство»
    big image
    Літаратурна-гульнявая праграма «Праздник детства, сказки волшебство»
  • Патрыятычная акцыя «Пока живем, помним»
    big image
    Патрыятычная акцыя «Пока живем, помним»
  • Удзельнікі мерапрыемства
    big image
    Удзельнікі мерапрыемства
  • Удзельнікі мерапрыемства
    big image
    Удзельнікі мерапрыемства
  • Падчас мерапрыемства
    big image
    Падчас мерапрыемства
  • Падчас мерапрыемства
    big image
    Падчас мерапрыемства
  • Патрыятычная акцыя «Пока живем, помним»
    big image
    Патрыятычная акцыя «Пока живем, помним»
  • Знаёмства з фотапраектам «Живая память»
    big image
    Знаёмства з фотапраектам «Живая память»
  • Знаёмства з фотапраектам «Живая память»
    big image
    Знаёмства з фотапраектам «Живая память»
  • Спявае Ірына Дубко
    big image
    Спявае Ірына Дубко
  • Спявае Аляксандра Гардзецкая
    big image
    Спявае Аляксандра Гардзецкая
  • Спявае Ульяна Анікійчук
    big image
    Спявае Ульяна Анікійчук
  • Спявае Аляксандра Жыльцова
    big image
    Спявае Аляксандра Жыльцова
  • Удзельнікі Літаратурнага Open air «Паэтычны Віцебск»
    big image
    Удзельнікі Літаратурнага Open air «Паэтычны Віцебск»
  • Тамара Іванаўна Краснова-Гусачэнка
    big image
    Тамара Іванаўна Краснова-Гусачэнка
  • Алена Фядзяева
    big image
    Алена Фядзяева
  • Святлана Якубоўская
    big image
    Святлана Якубоўская
  • Удзельнікі Літаратурнага Open air «Паэтычны Віцебск»
    big image
    Удзельнікі Літаратурнага Open air «Паэтычны Віцебск»
  • Літаратурна-гульнявая праграма «Праздник детства, сказки волшебство»
    big image
    Літаратурна-гульнявая праграма «Праздник детства, сказки волшебство»
  • Ля выставы кніжных выданняў «Свет Великой Победы»
    big image
    Ля выставы кніжных выданняў «Свет Великой Победы»
  • Алена Крыклівец
    big image
    Алена Крыклівец
  • Падчас мерапрыемства
    big image
    Падчас мерапрыемства
  • Тамара Іванаўна Краснова-Гусачэнка
    big image
    Тамара Іванаўна Краснова-Гусачэнка
  • Падчас мерапрыемства
    big image
    Падчас мерапрыемства
  • Падчас мерапрыемства
    big image
    Падчас мерапрыемства
  • Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Ігар Карпенка і Тамара Краснова-Гусачэнка
    big image
    Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Ігар Карпенка і Тамара Краснова-Гусачэнка
  • Падчас мерапрыемства
    big image
    Падчас мерапрыемства
  • Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Ігар Карпенка на сустрэчы з удзельнікамі праекта БРСМ «Адкрыты дыялог»
    big image
    Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Ігар Карпенка на сустрэчы з удзельнікамі праекта БРСМ «Адкрыты дыялог»
  • Удзельнікі праекта БРСМ «Адкрыты дыялог»
    big image
    Удзельнікі праекта БРСМ «Адкрыты дыялог»
  • Удзельнікі праекта БРСМ «Адкрыты дыялог»
    big image
    Удзельнікі праекта БРСМ «Адкрыты дыялог»
  • Падчас мерапрыемства
    big image
    Падчас мерапрыемства
  • Падчас мерапрыемства
    big image
    Падчас мерапрыемства
  • Падчас мерапрыемства
    big image
    Падчас мерапрыемства
  • Падчас мерапрыемства
    big image
    Падчас мерапрыемства
  • Прэзентация кнігi М. В. Півавара «Сядзібы Віцебшчыны»
    big image
    Прэзентация кнігi М. В. Півавара «Сядзібы Віцебшчыны»
  • Творчая лабараторыя «Мастерская радости»
    big image
    Творчая лабараторыя «Мастерская радости»
  • Творчая лабараторыя «Мастерская радости»
    big image
    Творчая лабараторыя «Мастерская радости»
  • Творчая лабараторыя «Мастерская радости»
    big image
    Творчая лабараторыя «Мастерская радости»
  • Мікалай Півавар
    big image
    Мікалай Півавар
  • Ганна Чумакова
    big image
    Ганна Чумакова
  • Алег Сяшко
    big image
    Алег Сяшко
  • Андрэй Шуханкоў
    big image
    Андрэй Шуханкоў
  • Валянціна Шырынава
    big image
    Валянціна Шырынава
  • Дзмітрый Юртаеў
    big image
    Дзмітрый Юртаеў
  • Яна Явіч
    big image
    Яна Явіч
  • Васіль Калтуноў
    big image
    Васіль Калтуноў
  • Вольга Мацкевіч
    big image
    Вольга Мацкевіч
  • Анастасія Кузьмічова
    big image
    Анастасія Кузьмічова
  • Лідзія Шышко
    big image
    Лідзія Шышко
  • Алена Крыклівец
    big image
    Алена Крыклівец
  • Культурная акцыя «Стихи в кармане»
    big image
    Культурная акцыя «Стихи в кармане»
  • Патрыятычная акцыя «Пока живем, помним»
    big image
    Патрыятычная акцыя «Пока живем, помним»