
Відэаролік да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
- Details
- Створана 29.06.2020 16:11
У гісторыі кожнага народа існуюць значныя падзеі. Для нашай краіны такой падзеяй стала 3 ліпеня 1944 года – Дзень вызвалення сталіцы Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
3 ліпеня – знак адзінства нашага грамадства, міру і стабільнасці, мужнасці і гераічнасці, пераемнасці пакаленняў, павагі традыцый, што дазваляе зберагчы і прымножыць усё добрае і каштоўнае, накопленае старэйшымі пакаленнямі дзеля будучыні.
Да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь супрацоўнікі бібліятэкі прачыталі верш народнага паэта Беларусі Петруся Броўкі «Дарагая Беларусь».
Міру, росквіту і дабрабыту нашай роднай Беларусі!