
Буктрэйлер «Прачытаны Парыж»
- Details
- Створана 09.06.2020 08:05
У гэтым годзе часопіс «Замежная літаратура» адзначае свой юбілей – 65 гадоў з дня выхаду першага нумара.
Гэта адзінае расійскае перыядычнае выданне, якое знаёміць чытачоў з навінкамі замежнай літаратуры. Проза і паэзія, нарысы і эсэ, лісты і мемуары, артыкулы і інтэрв'ю, лаўрэаты літаратурных прэмій і узыходзячыя зоркі – усё гэта на рускай мове выдае часопіс упершыню і ў лепшых перакладах.
У нашай бібліятэцы часопіс «Замежная літаратура» захоўваецца з 1970 года. Яго можна пачытаць у аддзеле перыядычных выданняў, а ў аддзеле абанемента і МБА ўзяць на дом. Анонсы і змест новых нумароў можна паглядзець на афіцыйным сайце часопіса: http://inostranka.ru.
Супрацоўнікі аддзела перыядычных выданняў прапануюць вашай увазе буктрэйлер да трэцяга нумару часопіса «Замежная літаратура» за 2020 год «Прачытаны Парыж», які прысвечаны творам французскіх пісьменнікаў пра Парыж.