
З любоўю да Пушкіна
- Details
- Створана 04.06.2020 08:49
Напярэдадні 221-годдзя з дня нараджэння Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна прапануем вашай увазе відэаролік «З любоўю да Пушкіна».
Вершы вялікага паэта «Цветок», «Деревня», «Что в имени тебе моем...» дэкламуюць супрацоўнікі Віцебскай абласной бібліятэкі Надзея Шастакова, Таццяна Лузан і Таццяна Завядзеева.
Пастаноўшчык-рэжысёр і аператар відэароліка – студэнтка Усерасійскага дзяржаўнага інстытута кінематаграфіі імя С. А. Герасімава Анжаліка Ганчарова (г. Масква).
Здымкі праходзілі ў Віцебскай абласной бібліятэцы, музеі-сядзібе І. Я. Рэпіна «Здраўнёва» і ў скверы імя Пушкіна г. Віцебска.