
Лета для чытання: кнігі, якія хочацца прачытаць
- Details
- Створана 02.06.2020 08:05
У сучасным свеце гаджэты імкліва выцясняюць кнігі. Але не варта забываць, што чытанне кніг – гэта важная складаючая ўсебаковага развіцця дзіцяці. Нямецкая чытальная зала прадстаўляе выставу дзіцячай літаратуры «Лета для чытання: кнігі, якія хочацца прачытаць».
Творы дзіцячых нямецкіх пісьменнікаў любяць не толькі дзеці ў Германіі, але і ва ўсім свеце. На выставе прадстаўлены як класічныя творы, на якіх вырасла не адно пакаленне дзяцей, але і кнігі сучасных аўтараў, так і іх пераклады на рускую мову. Сярод іх знойдуцца творы для кожнага ўзросту: для самых маленькіх прадстаўлены кнігі з мінімальнай колькасцю тэксту або такім тэкстам, які неабавязкова перакладаць, а лёгка можна прыдумаць самім па малюнку; кнігі з элементамі, якія развіваюць дробную маторыку: акенцамі, часткамі, якія рухаюцца, а таксама займальныя гісторыі з арыгінальнымі ілюстрацыямі для школьнікаў.
Усім жадаючым прапануем па прачытанай з фонду нямецкай чытальнай залы кнізе зрабіць ілюстрацыю, кожная з якіх будзе ўзнагароджана невялікім сувенірам, прадастаўленым Інстытутам імя Гётэ ў Мінску. Работы неабходна прынесці ў нямецкую чытальную залу на працягу трох летніх месяцаў.