
Оn-line выстава «Памяць пра вайну нам кнігі пакідаюць...»
- Details
- Створана 06.05.2020 08:39
Сектар замежнай літаратуры прапануе вашай увазе агляд новых паступленняў літаратуры пра Вялікую Айчынную вайну «Памяць пра вайну нам кнігі пакідаюць...».
Тэма вайны асабліва актуальна ў наш час, калі з'яўляюцца спробы фальсіфікацыі фактаў Вялікай Айчыннай вайны, імкненне яе перапісаць. Нам жа, як нашчадкам Пераможцаў, трэба будзе памятаць аб Вялікай Перамозе, выхоўваць сваіх дзяцей зыходзячы з урокаў гісторыі. Ад гэтага залежыць наша будучыня. Бо, як сказаў вядомы рускі гісторык В. В. Ключэўскі: «Хлусня ў тлумачэнні мінулага прыводзіць да правалаў у сучаснасці і рыхтуе катастрофу ў будучыні». Гэтыя кнігі пра тое, якой была вайна, і чым прыйшлося заплаціць за Перамогу.