
I Рэспубліканскі краязнаўчы форум Беларусі
- Details
- Створана 18.03.2020 11:12
12–13 сакавіка на базе Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь прайшоў I Рэспубліканскі краязнаўчы форум Беларусі ў рамках Года малой радзімы.
Арганізатары форуму – Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны гістарычны музей, Беларускі фонд культуры.
У форуме прынялі ўдзел больш за 240 краязнаўцаў, супрацоўнікаў устаноў культуры, адукацыі, навукі і інфармацыі, студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі, навучэнцаў устаноў агульнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый.
У рамках форуму былі падведзены вынікі конкурсу на лепшае краязнаўчае выданне за 2017–2019 гады, у якім удзельнічалі больш за 180 выданняў. За серыю кніг пра Віцебск «Біяграфія віцебскага дома» Ганаровай граматай за перамогу ў конкурсе ўзнагароджаны вядомы віцебскі краязнаўца, пастаянны чытач Віцебскай абласной бібліятэкі, Аркадзь Падліпскі.
Віншуем Аркадзя Міхайлавіча з заслужанай узнагародай!