
Гадзіна прававых ведаў «Наркаманія: злачынства і пакаранне»
- Details
- Створана 06.03.2020 12:45
5 сакавіка ў бібліятэцы прайшла гадзіна прававых ведаў «Наркаманія: злачынства і пакаранне», прысвечаная Міжнароднаму дню барацьбы з наркаманіяй і незаконным абаротам наркотыкаў.
З практыкай расследавання крымінальных спраў, узбуджаных па фактах незаконнага абароту наркотыкаў, пазнаёміў супрацоўнік упраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці Юрый Трошчанка.
Старшы памочнік пракурора Віцебскай вобласці Антон Волкаў прадставіў студэнтам метадычныя рэкамендацыі аб шкодзе наркотыкаў.
Сацыяльную небяспеку наркаманіі раскрыў старшы турэмны свяшчэннік, протаіерэй, член Віцебскага епархіяльнага суда айцец Сергій Захараў.