
Круглы стол у рамках праекта «Астрахань – Мінск – Віцебск: гісторыка-культурны дыялог»
- Details
- Створана 28.02.2020 13:55
27 лютага супрацоўнікі бібліятэкі прынялі анлайн-удзел у круглым стале «Вызваленчая місія Чырвонай Арміі ў Еўропе: сучасныя міфы, фальсіфікацыя і гістарычная праўда», які адбыўся ў рамках міжнароднага бібліятэчнага праекта «Астрахань – Мінск – Віцебск: гісторыка-культурны дыялог».
Настаўнік гісторыі, педагог ДУА «Віцебскі гарадскі цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі», кіраўнік музея 6-га далёкабамбардзіровачнага Берлінскага ордэна Кутузава III ступені авіяцыйнага палка Наталля Іванаўна Цітова распавяла пра ролю школьных музеяў у захаванні памяці пра Вялікую Айчынную вайну. Прафесар кафедры гісторыі Беларусі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава, доктар гістарычных навук Іван Уладзіміравіч Мандрык выступіў з дакладам «На подступах да праўды».