
Міжнародная Skype-канферэнцыя «Чытанне без межаў»
- Details
- Створана 28.02.2020 13:40
26 лютага ў бібліятэцы адбылася Міжнародная Skype-канферэнцыя «Чытанне без межаў: абмен эфектыўнымі практыкамі далучэння чытачоў з абмежаванымі магчымасцямі Пскова і Віцебска ў бібліятэчнае і культурнае жыццё мясцовай супольнасці».
Увазе ўдзельнікаў і гасцей канферэнцыі былі прадстаўлены даклады па наступных тэмах: «Бібліятэка – тэрыторыя рэабілітацыі інвалідаў па зроку і людзей з інваліднасцю», «Арганізацыя інклюзіўнага асяроддзя ва ўстановах культуры і стварэнне безбар'ернага культурнага асяроддзя ў бібліятэках горада Віцебска», «Выкарыстанне сабак-адвентараў у працы з дзецьмі з абмежаванымі магчымасцямі здароўя» і «Спецыфіка арганізацыі сацыяльна-культурнай дзейнасці ва ўмовах інклюзіўнай адукацыі».
Па выніках канферэнцыі было прынята рашэнне аб далейшым супрацоўніцтве паміж Віцебскай абласной бібліятэкай імя У. І. Леніна і Пскоўскай абласной універсальнай навуковай бібліятэкай у гэтым накірунку.