
Пасяджэнне дзіцячага клуба «Правазнайка»
- Details
- Створана 26.02.2020 15:22
25 лютага здзейснілася чарговае пасяджэнне дзіцячага клуба «Правазнайка», дзе хлопчыкі і дзяўчынкі прынялі ўдзел у гульні-расследаванні «Па заблытаным следзе».
У ходзе гульні школьнікі адчулі сябе сапраўднымі сышчыкамі, удзельнічалі ў расследаванні злачынстваў літаратурных герояў, вырашалі крымінальныя задачкі, вызначалі доказы, пазнаёміліся з сучаснай апаратурай крыміналістаў. Супрацоўнік ПЦПІ Ларыса Гузава правяла агляд літаратуры дзіцячага дэтэктыўнага жанру.
У канцы мерапрыемства дзеці атрымалі заахвочвальныя прызы і праглядзелі анімацыйны фільм «Фіксікі. Дэтэктывы».