
Салярцінскі Іван Іванавіч – геній, які нарадзіўся ў Віцебску
- Details
- Створана 26.02.2020 11:14
25 лютага ў аддзеле літаратуры па мастацтве адбылася лекцыя «Салярцінскі Іван Іванавіч – геній, які нарадзіўся ў Віцебску».
«Таленавіты музыказнаўца, тэатразнаўца, літаратуразнаўца, гісторык і тэарэтык балетнага мастацтва, лінгвіст, свабодна валодаў двума дзясяткамі моў, чалавек шырока эрудзіраваны ў сферы мастацтваў выяўленчых, у галіне грамадскіх навук, гісторыі, філасофіі, эстэтыкі, цудоўны прамоўца і публіцыст, бліскучы палеміст і суразмоўца...», –так пісаў пра Івана Іванавіча Іраклій Андронікаў.
Такім убачылі вядомага земляка і чытачы, якія прыйшлі на лекцыю члена Беларускага саюза кампазітараў А. В. Іванова.
Падчас мерапрыемства прагучаў урывак з другога фартэпіяннага трыа Д. Шастаковіча, прысвечанага памяці І. І. Салярцінскага.