
Выстава вышыўкі Валянціны Стальмаковай
- Details
- Створана 19.02.2020 11:14
18 лютага адбылося адкрыццё персанальнай юбілейнай выставы ручной вышыўкі «Фантазіі палёт і рук тварэнне» члена аб'яднання «Іголачка» культурна-гістарычнага комплекса «Залатое кальцо г. Віцебска «Дзвіна» Валянціны Стальмаковай (вышыўка крыжам).
Валянціна Дзіамідаўна вышывае з дзяцінства, асвойвае новыя тэхнікі, актыўна ўдзельнічае ў выставах, нязменна пацвярджаючы высокі ўзровень майстэрства. Сярод шматлікіх работ партрэты, маляўнічыя пейзажы, тэматыка і колеравая гама якіх дэманструюць разнастайнасць пераваг майстра.
Выстава працягнецца да канца лютага.