
Культура сексуальных стасункаў у ВКЛ у XVI–XVII стст.
- Details
- Створана 17.02.2020 11:05
Бясплатныя курсы «Віцебск: рэальная і папулярная гісторыя роднага города»
13 лютага ў Віцебскай абласной бібліятэцы адбыліся чарговыя заняткі бясплатных курсаў «Віцебск: рэальная і папулярная гісторыя роднага горада» на тэму «Культура сексуальных стасункаў у ВКЛ у XVI–XVII стст.».
Беларускі гісторык, кандыдат гістарычных навук Наталля Сліж прэзентавала сваю кнігу «Культура сексуальных стасункаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XVI–XVII стст.». Выданне манаграфіі стала падагульненнем вынікаў шматгадовай працы. У гэтай кнізе інтымныя стасункі насельніцтва ВКЛ у XVI–XVII стст. разглядаюцца ў сацыяльным, культурным і фізіялагічным аспектах. Даследаванне грунтуецца на заканадаўчых, прыватна-прававых, наратыўных і візуальных крыніцах і паказвае асаблівасці інтымнага жыцця розных саслоўяў. Падчас мерапрыемства слухачы маглі набыць кнігу і атрымаць аўтограф.
Відэаверсіі папярэдніх лекцый і перадач размешчаны на сайце абласной бібліятэкі, а таксама ў групе курсаў у сацыяльнай сетцы.