
Прэзентацыя кнігі Алега Сяшко «Кутерьма»
- Details
- Створана 14.02.2020 11:15
13 лютага адбылася прэзентацыя новай кнігі дзіцячых вершаў «Кутерьма» пісьменніка і паэта Алега Сяшко.
Аўтар зборнікаў «Чистая сила любви. Сказки», «Рождение», фіналіст Міжнароднага конкурсу «Заблудившийся трамвай» імя М. С. Гумілева» (Санкт-Пецярбург), бронзавы лаўрэат «Кубка мира по русской поэзии-2018», Алег Вітальевіч пачаў сваю сустрэчу з песні «Новы год», напісаную А. Ушанавым на аднайменны верш аўтара.
У ходзе мерапрыемства А. Сяшко зачытаў вершы з новай кнігі, пазнаёміў прысутных з прозай (апавяданне «Крысуля»), а таксама адказаў на пытанні пра сваё асабістае жыццё і аб творчых планах.