
Віншуем з узнагародай!
- Details
- Створана 07.02.2020 11:50
Названы імёны лаўрэатаў абласной прэміі «Чалавек года Віцебшчыны-2019».
Дырэктару Віцебскай абласной бібліятэкі Таццяне Мікалаеўне Адамян прысвоена ганаровае званне «Чалавек года Віцебшчыны» за 2019 год у намінацыі «Сацыяльная сфера (сацыяльная абарона насельніцтва, культура, адукацыя, навука, спорт, ахова здароўя, моладзь)».
Калектыў бібліятэкі ад усёй душы віншуе Таццяну Мікалаеўну з прысваеннем заслужанай узнагароды і жадае заўсёды заставацца ў авангардзе, поспехаў і новых дасягненняў! Упэўненыя, што прысваенне ганаровага звання стане стымулам да далейшых поспехаў. Мы ганарымся Вамі!