
Прэзентацыя зборніка Міхаіла Рубіна «Отправление и конечная»
- Details
- Створана 20.01.2020 10:15
16 студзеня ў бібліятэцы адбылася прэзентацыя зборніка паэта, музыканта, выкладчыка Міхаіла Рубіна «Отправление и конечная». Гэта шосты паэтычны зборнік аўтара, у які ўвайшлі выбраныя вершы 2004 года.
Дапамагла весці паэтычны вечар паэтэса Таццяна Палякова, якая прачытала вершы з кнігі «Отправление и конечная», экспромты розных аўтараў на верш «Бегемоты осенних аллей». Канстанцін Русецкі (Кот) прачытаў верш «Одна капсула в день». А Міхаіл Рубін выканаў песні на свае вершы. Кожны з чытальнікаў папрасіў аўтара выканаць песні, што ім найбольш спадабаліся. На прэзентацыі таксама прагучалі песні ў выкананні Ніны Міхеевай.
Міхаіл Рубін падарыў бібліятэцы свае кнігі «Пераклад з іншага» і «Отправление и конечная».