
Сталіцы Смаленшчыны V–XI стст.: Дзямідаўка – Смаленск – Гнёздава – Смаленск
- Details
- Створана 13.01.2020 11:15
Бясплатныя курсы «Віцебск: рэальная і папулярная гісторыя роднага горада»
11 студзеня ў Віцебскай абласной бібліятэцы адбыліся заняткі бясплатных курсаў «Віцебск: рэальная і папулярная гісторыя роднага горада» на тэму «Сталіцы Смаленшчыны V–XI стст.: Дзямідаўка – Смаленск – Гнёздава – Смаленск».
У межах пазачарговых заняткаў вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута археалогіі Расійскай акадэміі навук, кіраўнік Смаленскай археалагічнай экспедыцыі, доктар гістарычных навук М. А. Крэнке расказаў аб складаных працэсах, якія адбываліся ў рэгіёне Падняпроўя ў V–XI стагоддзях. Мікалай Аляксандравіч закрануў пытанне першапачатковага месцазнаходжання Смаленска, пазнаёміў з гістарычнымі цэнтрамі Смаленшчыны, іх храналогіяй і этнічнымі прыярытэтамі, а таксама з археалагічнымі помнікамі і археолагамі – тымі ключавымі фігурамі, якія фармулявалі гіпотэзы аб месцазнаходжанні Смаленска.
Відэаверсіі папярэдніх лекцый і перадач размешчаны на сайце абласной бібліятэкі, а таксама ў групе курсаў у сацыяльнай сетцы.