
Качество-услуг.бел: рэйтынг арганізацый
- Details
- Створана 08.01.2020 09:43
Запушчаны і пачынае функцыянаваць Партал рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі Рэспублікі Беларусь.
Партал распрацаваны ў мэтах прадастаўлення аб'ектыўнага механізму ацэнкі эфектыўнасці дзейнасці дзяржаўных арганізацый Рэспублікі Беларусь, якія аказваюць паслугі па забеспячэнню жыццядзейнасці насельніцтва і адміністрацыйных працэдурах.
Партал падае для грамадзян даступны спосаб выказаць сваё меркаванне аб якасці абслугоўвання насельніцтва дзяржаўнымі арганізацыямі, што спрыяе павышэнню якасці аказання дзяржаўных паслуг. На аснове гэтых ацэнак фарміруецца рэйтынг дзяржаўных арганізацый, які стварае дадатковы стымул для паляпшэння якасці працы з насельніцтвам і спрыяе развіццю адкрытага дыялогу ўрада і насельніцтва.