
Калядная творчая майстэрня ў нямецкай чытальнай зале
- Details
- Створана 24.12.2019 08:37
18 і 19 снежня ў нямецкай чытальнай зале адбыліся традыцыйныя калядныя творчыя майстэрні.
У ходзе мерапрыемстваў навучэнцам школ з паглыбленым вывучэннем нямецкай мовы распавялі аб асаблівасцях падрыхтоўкі і традыцыях святкавання Калядаў у Германіі, а таксама прапанавалі вырабіць калядныя штампы сваімі рукамі. З кардона і фаамірана школьнікі змаглі зрабіць арыгінальныя пячаткі, з дапамогай якіх не толькі перанеслі на паперу прыгожыя калядныя матывы, але і кожны змог стварыць сваю ўласнаю казачную жывёлу.
У заключнай частцы майстар-класа ўсіх прысутных пачаставалі смачнымі свежавыпечанымі вафлямі.