
Вышэйшая міфалогія Беларусі: традыцыя і рэканструкцыя
- Details
- Створана 10.12.2019 08:25
Бясплатныя курсы «Віцебск: рэальная і папулярная гісторыя роднага города»
14 снежня ў Віцебскай абласной бібліятэцы адбыліся заняткі бясплатных курсаў «Віцебск: рэальная і папулярная гісторыя роднага горада» на тэму «Вышэйшая міфалогія Беларусі: традыцыя і рэканструкцыя».
Выкладчык гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат гістарычных навук Зміцер Скварчэўскі прэзентаваў сваю кнігу «Па слядах багоў: нарысы беларускай міфалогіі». У сваім выступленні даследчык падкрэсліў, што беларуская міфалогія не менш цікавая, чым іншыя індаеўрапейскія міфалогіі, але па ёй захавалася менш крыніц. Зміцер расказаў пра некаторыя міфалагічныя вобразы беларускага фальклору, параўноўваючы іх з міфалагічнымі вобразамі іншых народаў. Аўтар адказаў на шматлікія пытанні слухачоў курсаў і падарыў асобнік сваёй кнігі бібліятэцы.
З літаратурай, рэкамендаванай для больш глыбокага вывучэння тэмы, можна пазнаёміцца ў аддзеле краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі. Відэаверсіі папярэдніх лекцый і перадач размешчаны на сайце абласной бібліятэкі, а таксама ў групе курсаў у сацыяльнай сетцы.