
Адкрыццё выставы «Крыжовы шлях-3»
- Details
- Створана 20.12.2019 09:44
19 снежня адбылося адкрыццё выставы «Крыжовы шлях-3» (графіка, дэкаратыўны жывапіс), куратар Руслан Берлін.
Сёлетні выставачны праект «Крыжовы шлях» прысвечаны 20-годдзю ўтварэння Віцебскай дыяцэзіі. У гэтым годзе яго падтрымалі педагогі Руслана, віцебскія мастакі Аляксандр і Наталля Аніськовічы.
Руслан Берлін шмат вандруе па Беларусі, вывучае гісторыю і архіўныя матэрыялы, цікавіцца помнікамі культуры, у тым ліку і страчанымі: «Гэтым жыву кожны дзень, гэта тое, што робіць мой свет цікавым, пазнавальным».
Ганаровымі гасцямі мерапрыемства сталі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч і канцлер дыяцэзіяльнай курыі ксёндз Віктар Місевіч. Чароўную атмасферу свята падаравалі ўсім удзельнікі дыяцэзіяльнага хору «Hоsanna» касцёла Святой Барбары (кіраўнік Святлана Шыдлоўская), нагадаўшы пра набліжэнне Віфлеемскага цуду прыгожымі каляднымі спевамі.
Выстава экспануецца да 12 студзеня.