
100-годдзе Баўхауса: адкрыццё выставы
- Details
- Створана 05.12.2019 16:20
4 снежня прайшлі мерапрыемствы, прымеркаваныя да 100-годдзя Вышэйшай школы будаўніцтва і мастацкага канструявання (Hochschule für Bau und Gestaltung), заснаванай у 1919 годзе ў Веймары і прысвечаныя самай прыкметнай з'яве ў дызайне і архітэктуры XX стагоддзя – стылю Баўхаус (Bauhaus).
У нямецкай чытальнай зале Віцебскай абласной бібліятэкі адбылося адкрыццё кніжнай выставы, якая ўключае 40 кніг і 2 кампакт-дыска. У музеі гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча прайшла прэзентацыя VR-інсталяцыі.
На працягу месяца ў нямецкай чытальнай зале бібліятэкі наведвальнікі могуць пазнаёміцца з самымі новымі кнігамі пра Баўхаус на нямецкай мове. У музеі гісторыі ВНМВ ўсім гасцям прапануецца фактычна наведаць будынак Баўхаус у Дэсау праз VR-інсталяцыю, а таксама зрабіць персанальны тэст сапраўднай мэблі ў стылі Баўхаус.
«Віртуальны Баўхаус» прапануе наведвальнікам незвычайныя ўражанні, пераносячы іх у архітэктурную прастору будынка-іконы школы Баўхаўс, якое было пабудавана ў 1925–26 гг. па праекце першага дырэктара школы Вальтэра Гропіуса, у тым выглядзе, які яно мела ў 1920-х гадах. У гэтым асяроддзі, якое ўздзейнічае на ўсе органы пачуццяў, наведвальнікам можна будзе наўпрост пазнаёміцца з галоўнымі ідэямі школы, адкрываючы для сябе ўнутраную архітэктурную прастору.
Інсталяцыя «Віртуальны Баўхаус» была распрацавана Гётэ-інстытутам у Бостане ў супрацоўніцтве з кампаніяй «CologneGameLab» (CGL) / TH Köln. Інсталяцыя дзейнічае ў музеі ВНМВ на працягу двух месяцаў.