
Заключны этап дабрачыннай акцыі «Подари радость чтения»
- Details
- Створана 29.11.2019 10:41
28 лістапада ў Віцебскай абласной бібліятэцы адбылося падвядзенне вынікаў штогадовай дабрачыннай акцыі «Подари радость чтения» па зборы кніг для бібліятэк дамоў-інтэрнатаў і выпраўленчых устаноў.
Больш за 500 кніг і часопісаў было сабрана і перададзена ў бібліятэку ДУСА «Максімаўскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў» Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці; 300 выданняў – у бібліятэку Установы ЛПП №4» УДВП МУС па Віцебскай вобласці. Акцыя праходзіла ў рамках дабрачыннага праекта аддзела абанемента і МБА «Книга – лекарство для души».
Мы выказваем падзяку чытачам і супрацоўнікам бібліятэкі – усім, хто паўдзельнічаў у гэтай добрай і важнай справе.